Адкрыўся "Славянскі базар у Віцебску-2020"

Адкрыўся "Славянскі базар у Віцебску-2020"

16 ліпеня адкрыўся "Славянскі базар у Віцебску-2020". Сёлетні Міжнародны фестываль мастацтваў ужо 29-ы. На яго адкрыццё традыцыйна прыехаў Аляксандр Лукашэнка. Ён уручаў прэміі саюзнай дзяржавы і прамаўляў перад прысутнымі. Беларускі кіраўнік называў "Славянскі базар" "сэрцам культурнага і духоўнага адзінства".

"Асабліва сёння, калі ўсе краіны і народы знаходзяцца на мяжы глабальнага геапалітычнага крызісу, перадзелу свету, для нас жыццёва важна захаваць традыцыю, якая аб'ядноўвае людзей", — гаварыў Лукашэнка.

"Славянскі базар" будзе праходзіць да 19 ліпеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Адкрыўся "Славянскі базар у Віцебску-2020"
БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі