Адлічаныя з ВНУ: Вальнадумства ёсць, у групе мяне нават падтрымлівалі ўслых

Адлічаныя з ВНУ: Вальнадумства ёсць, у групе мяне нават падтрымлівалі ўслых

Аляксандр Лукашэнка распавёў, што ў студэнцкія гады быў “вальнадумцам”. 

“Студэнты-вальнадумцы. Мы самі такімі былі. Не ведаю, як вы, а я дакладна. Таму не трэба ў іх гэтую жылку і струнку душыць. Але іх трэба выхоўваць патрыётамі нашай краіны, каб не атрымалася так, што мы трацім тут грошы на іх выхаванне, а заўтра яны абярнуліся, працуюць невядома дзе і толку ад гэтага краіне няма", — паведаміў Аляксандр Лукашэнка.

За апошні год з ВНУ адлічылі адразу некалькіх актывістаў, фармальныя нагоды: пропуск заняткаў і невыкананне правілаў навучання. Вось што яны думаюць пра вальнадумства.

Пётр Маркелаў, адлічалі з Фізічнага факультэта БДУ два разы за “сістэматычныя пропускі заняткаў”. Пётр балатаваўся ў мясцовыя дэпутаты, пасля акцыі пратэсту 15 сакавіка адседзеў 15 сутак, у БДУ яго не ўзнавілі “у сувязі з немагчымасцю паспяхова працягваць навучанне”.

Адлічаныя з ВНУ: Вальнадумства ёсць, у групе мяне нават падтрымлівалі ўслых

“Я ўчора якраз накіраваў заяву рэктару БДУ з пытаннем “Чаму мяне не аднавілі?”. Ну, можа, цяпер, пасля словаў Лукашэнкі адновяць. Насамрэч, ва ўніверсітэтах ёсць вальнадумства. Калі ў маёй групе ўсе збіраліся разам, былі людзі, якія мяне падтрымлівалі ўслых. Стараста не падтрымлівала мяне і яе сяброўкі, але яны маўчалі. Гэта паказвае, што яны не дамінуючыя нават у нашай групе былі”.

Юрый Лукашэвіч, старшыня “Моладзі БНФ” быў адлічаны з гістфака БДУ за “парушэнне ўнутраных правілаў” і прагулы. Дагэтуль Юрыя затрымлівалі падчас пратэсту супраць забудовы ў Курапатах. Ва ўзнаўленні ў ВНУ яму адмовілі.

Адлічаныя з ВНУ: Вальнадумства ёсць, у групе мяне нават падтрымлівалі ўслых

“У нас з Аляксандрам Лукашэнкам рознае разуменне слова вальнадумства. Калі я пра гэта думаю, маю на ўвазе выбары рэктара, акадэмічныя свабоды, але Балонская сістэма ў нас не выконваецца. Мяне не аднавілі з ВНУ, сказалі, што для мяне няма месца. Нават пра палітыку студэнты зрэдку разважаюць, людзі проста нікуды не імкнуцца. На гістфаку гэта было, бо гэта спецыфічны факультэт. Але калі браць знаёмых з іншых факультэтаў, то ім гэта не цікава, бо гэта палітыка”.

Арцём Кавалёў, адлічаны з Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пушкіна пасля таго, як працаваў назіральнікам на выбарах і накіраваў шматлікія скаргі ў ЦВК і пракуратуру. Адлічаны за пропуск заняткаў.

Адлічаныя з ВНУ: Вальнадумства ёсць, у групе мяне нават падтрымлівалі ўслых

“Кіраўнік краіны казаў і пра тое, што быў на ўліку міліцыі, што трэба форму для дзяцей з “пятай калоны”. Ды нават не хочацца разбірацца ў тым, што ён там казаў. Калі я вучыўся ў Брэсце, усё было сумна, ніхто не разбірае пытанні палітыкі, але пры гэтым, студэнты ўпэўненыя, што ў гэтым разбіраюцца. Калі 25 сакавіка была акцыя, мае аднакурснікі казалі, што мітынг робіць Еўропа, якая хоча забраць Беларусь у склад Еўрасаюза і падымаць за кошт нас эканоміку. Калі мяне адлічылі, я спрабаваў даведацца, як аднавіцца. Тады мне паведамілі, што гэта было рашэнне дэкана. Мне трэба было слёзна прасіць дэкана, каб яна забрала дакладную, якую на мяне напісала. У дэканаце мяне прасілі быць на парах 25 сакавіка, я быў на парах, але дэкан напісала на мяне дакладную. Нават калі б я узнавіўся, мяне б адлічылі зноў”. 

Фота: з акаунтаў у сацыяльных сеткf[ суразмоўцаў, а таксама novychas.by, spring96.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі