Адлічэнне з ВНУ за “несанкцыянаваны” каранцін — ці законна?
Студэнтку 4-га курса Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Лізавету Пракопчык адлічылі за ненаведванне заняткаў. Як вядома, каранцін у беларускіх навучальных установах не ўвялі, хоць ужо вядома дастаткова прыкладаў пра выяўленне каранавіруса ў студэнцкім асяродку. І дзяўчына самастойна вырашыла прытрымлівацца двухтыднёвага каранціну.
Чаму студэнты не вераць у тое, што чыстыя рукі — дастатковая мера, каб засцерагчыся ад каранавіруса? Ці толькі ў прапушчаных з-за “несанкцыянаванага каранціну” занятках прычына адлічэння Лізы — ці законнае яно? Як на ўведзены Лізаветай каранцін адрэагавалі іншыя студэнты і якой была іх рэакцыя на адлічэнне дзяўчыны? Ці ёсць у дзяўчыны магчымасць абскардзіць адлічэнне і аднавіцца ў ВНУ?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае сябра рады Задзіночання беларускіх студэнтаў былая студэнтка 4-га курса Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Ліза Пракопчык і юрыст праваабарончага цэнтра “Вясна” Аляксей Лойка.