Адменены прысуд матулі з Віцебска, дзіця якой памерла пры хатніх родах
3 лістапада ў Віцебскім абласным судзе разглядалася апеляцыя па справе аб смерці дзіцяці пасля хатніх родаў. Прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да 31-гадовай Вольгі Сцяпанавай, якую вінавацяць у прычыненні смерці па неасцярожнасці, адменены. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Вярхоўнага суда Юлія Ляскова.
Суд праходзіў у закрытым рэжыме, абвінавачаная на ім не прысутнічала. Суддзя Сяргей Бондараў адправіў яе справу на новы разгляд у суд першай інстанцыі.
Вольга Сцяпанава застаецца пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.
7 верасня суд Чыгуначнага раёна прызнаў Вольгу Сцяпанаву вінаватай у прычыненні смерці па неасцярожнасці. Жанчына, якая жыве ў Санкт-Пецярбургу, 17 лютага нарадзіла дачку ў кватэры сваёй маці ў Віцебску. Дзяўчынка неўзабаве памерла ў лякарні — яна задыхнулася ў околоплодных водах.
Суд пакараў Сцяпанаву 6 месяцамі пазбаўлення волі ў калоніі-пасяленьні. У тэрмін адбыцця пакарання залічылася 4 месяцы ўтрымання пад вартай (з 6 мая па 7 верасня) з разліку адзін дзень да аднаго дня. Але меру ўтрымання змянілі на падпіску аб нявыездзе, таму Вольгу вызвалілі ў зале суда.