Адразу пасля дэнамінацыі купюр 200 і 500 рублёў у шырокім абароце не будзе

Адразу пасля дэнамінацыі купюр 200 і 500 рублёў у шырокім абароце не будзе

Адразу пасля сёлетняй дэнамінацыі купюр 200 і 500 рублёў у шырокім абароце не будзе. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным банку Беларусі. Звязана гэта з тым, што намінал купюр даволі буйны: 200 дэнамінаваных рублёў — гэта 2 млн цяперашніх, а 500 рублёў — 5 мільёнаў. Таму з 1 ліпеня тыя ж пяцісоткі замовяць для разлікаў не ўсе банкі, інфармуе тэлеканал АНТ.

Вось што паведаміў намеснік старшыні праўлення Нацбанка Дзмітрый Лапко: "Усе мерапрыемствы на 90% ужо выкананы зацікаўленымі міністэрствамі і ведамствамі. Гэта не надзвычайная падзея. Вы памятаеце, што ва ўказе вызначана, што ў нас ёсць тэрмін паралельнага абароту — 6 месяцаў — старога і новага грашовага шэрагу".

Дэнамінацыя ў Беларусі будзе праведзеная 1 ліпеня. Беларускія грошы "згубяць" чатыры нулі. Кошты ў дэнамінаваных рублях ужо можна пабачыць у крамах, паралельна з цяперашнімі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі