Адвакат Пальчыса: Эдуард ужо фактычна адбыў ўсё пакаранне

Адвакат Пальчыса: Эдуард ужо фактычна адбыў ўсё пакаранне

28 кастрычніка Эдуарда Пальчыса вызвалілі з-пад варты ў залі суда. Суд прызнаў яго вінаватым па абодвум артыкулам (распальванне варожасці і распаўсюд парнаграфіі), але прысудзіў да пакарання, не звязанага з пазбаўленнем волі.

Адвакат Ганна Бахціна мяркуе, што блогер ужо фактычна адбыў увесь прызначаны яму тэрмін:

"Згодна з рэзулятыўнай часткай Пальчыс прызнаны вінаватым па частцы 1 артыкула 130. Яму прызначана пакаранне адзін год абежавання волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы. І па частцы 2 артыкула 343 яму прызначылі 1 год 9 месяцаў. У выніку яму прызначылі агулам 1 год 9 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы. Але суд залічыў тэрмін знаходжання пад вартай у Беларусі з канца траўня, залічылі таксама месяц, які Пальчыс знаходзіўся ў медыцынскай установе, а таксама залічылі час з моманту затрымання ў Расійскай Федэрацыі. На руках прыгавора ў мяне пакуль няма, ён будзе толькі ў панядзелак. Але адзін дзень пазбаўлення волі па закону роўны двум дням абмежавання. Таму я думаю, што фактычна Пальчыс ужо адбыў пакаранне і яму нічога не засталося. Калі будзе тэкст прыгавора, то можна будзе падлічыць дакладней. Але я думаю, што сённяшні прыгавор роўны таму, як бы суд сказаў ― "абмежавацца адбытым пакараннем".

Эдурад Пальчыс, больш вядомы ў інтэрнэце, як Джон Сільвер, трапіў за краты на украінска-расійскай мяжы ў студзені 2016 года, у канцы траўня яго перавезлі ў СІЗА на Валадарскага ў Мінску. Пальчыса абвінавачвалі ў распальванні варожасці і распаўсюдзе парнаграфіі. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі