Адважны кот выратаваў дзіця ад хуліганаў і атрымаў прэмію (фота)
Жывёла па мянушцы Смадж стала ўладальнікам нацыянальнай прэміі "Котка года ў Брытаніі" ў намінацыі "Самая адважная котка".
Такім чынам быў адзначаны ўчынак ката падчас нападу хуліганаў на 5-гадовага Ітана, які гуляў каля дома. Пабачыўшы, што хлопчыка штурханулі і ён упаў, кот учапіўся кіпцюрамі за аднаго з хуліганаў. Спалоханыя зламыснікі ўцяклі.
Як піша газета Daily Mirror, гаспадары ката цяпер вельмі ганарацца Смаджам.