Афіцыйна за рысай беднасці знаходзіцца больш за 320 тысяч беларусаў

3,5% беларусаў жывуць за рысай беднасці

3,5% беларусаў жывуць за рысай беднасці / Еўрарадыё

За рысай беднасці ў Беларусі жыве 3,5% насельніцтва. Такую статыстыку прыводзіць Белстат па выніках выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцця за ліпень-верасень гэтага года.

На пачатку 2023-га ў Беларусі пражывала 9 200 617 чалавек. Атрымліваецца, што за рысай беднасці апынулася каля 322 тысяч чалавек. У іх сярэднедушавы даход быў ніжэй за бюджэт пражытковага мінімуму, які цяпер складае 367,79 рубля.

Найбольш высокі паказчык малазабяспечых — у Магілёўскай вобласці (5,4%), найменшы — у Мінску (1,1%). У Гродзенскай і Мінскай абласцях за рысай беднасці знаходзіцца па 2,6% насельніцтва, у Брэсцкай і Віцебскай — па 4,9%, у Гомельскай — 5,1%.

Сярод гарадскога насельніцтва за рысай беднасці апынулася 2,8% насельніцтва, а сярод сельскага гэты паказчык складае 6,2%.

Сярэднедушавы даход — гэта агульны аб'ём даходаў, падзелены на колькасць насельніцтва. Пры гэтым бярэцца ў разлік усё насельніцтва, у тым ліку беспрацоўныя, пенсіянеры, непаўналетнія.

Афіцыйна за рысай беднасці знаходзіцца больш за 320 тысяч беларусаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі