Афіцыйная статыстыка COVID-19 на 8 снежня: 1649 новых пацыентаў

Афіцыйная статыстыка COVID-19 на 8 снежня: 1649 новых пацыентаў

Па стане на раніцу 8 снежня ў Беларусі зарэгістравана 150 602 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19, паведамляе прэс-служба Мінздароўя. За апошнія суткі прырост склаў 1649 чалавек.

За ўвесь час эпідэміі афіцыйна ў нашай краіне зарэгістравана 1222 пацыенты з каранавіруснай інфекцыяй, якія памёрлі (+7 за апошнія суткі).

Вылечыліся 127 528 чалавек, у якіх дыягнаставалі COVID-19. За апошнія суткі былі выпісаныя 1 444 пацыенты.

За мінулыя суткі было зроблена 12 664 тэсты на каранавірус. Агулам за час эпідэміі ў краіне праведзена 3 461 753 тэсты.

Многія незалежныя крыніцы ставяць пад сумнеў афіцыйную статыстыку захворванняў на COVID-19.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі