Афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Азербайджан завяршыўся
У міжнародным аэрапорце Баку "Гейдар Аліеў" у гонар высокага госця была выстаўленая ганаровая варта.
Кіраўніка Беларусі праводзілі першы намеснік прэм'ер-міністра Азербайджана Ягуб Эюбаў ды іншыя афіцыйныя асобы.
Як паведамляе інфармагенцтва trend.az, беларуская дэлегацыя падпісала шэраг дакументаў. Сярод іх сумесная дэкларацыя кіраўнікоў дзвюх краін, пратакол паміж міністэрствамі адукацыі Азербайджана і Беларусі пра стварэнне новых адукацыйных устаноў на тэрыторыі Азербайджана ды іншыя дакументы.
Фота — trend.az