Агучаныя звесткі пра COVID-19 у Беларусі па рэгіёнах

Агучаныя звесткі пра COVID-19 у Беларусі па рэгіёнах

Агучаныя звесткі пра COVID-19 у Беларусі па рэгіёнах. Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан на брыфінгу паведаміла звесткі на 8-ю гадзіну раніцы 14 красавіка. Ужо было вядома, што па краіне зарэгістраваны 3281 выпадак COVID-19. Па-ранейшаму найбольш заражаных у Мінску і Віцебскай вобласці — адпаведна 1691 і 848. У Брэсцкай вобласці — 73, у Гродзенскай — 53, у Гомельскай — 106, у Магілёўскай — 151, у Мінскай вобласці — 359 выпадкаў каранавіруснай інфекцыі.

Афіцыйных звестак па COVID-19 у рэгіёнах не было з мінулага тыдня.

Міністэрства аховы здароўя мяркуе, што сітуацыя па рэгістрацыі 300-400 выпадкаў каранавіруса за дзень захаваецца ў Беларусі яшчэ 2-3 тыдні.

Агучаныя звесткі пра COVID-19 у Беларусі па рэгіёнах
Агучаныя звесткі пра COVID-19 у Беларусі па рэгіёнах

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі