Акадэміка, які асудзіў гвалт сілавікоў, звольнілі з Інстытута мовазнаўства

Акадэміка, які асудзіў гвалт сілавікоў, звольнілі з Інстытута мовазнаўства

Акадэмік Аляксандр Лукашанец звольнены з Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, паведамляе сайт грамадскай кампаніі "Будзьма". Звальненне адбылося яшчэ напрыканцы лютага, але вядома пра гэта стала толькі цяпер. 

З акадэмікам-мовазнаўцам папросту не працягнулі кантракт.

У 2020-м Лукашанец асудзіў гвалт з боку сілавікоў і падтрымаў зварот за новыя выбары.

Яго сын пакінуў Беларусь пасля таго, як кіраўніцтва Акадэміі навук выказала падтрымку Аляксандру Лукашэнку і дзеянням сілавікоў.

Акадэміка, які асудзіў гвалт сілавікоў, звольнілі з Інстытута мовазнаўства

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі