Акрамя гендырэктара "Аптрона" затрыманы і начальнік службы аховы

Акрамя гендырэктара "Аптрона" затрыманы і начальнік службы аховы

Следчы камітэт пачаў на гендырэктара ААТ "Прыборабудаўнічы завод "Аптрон"  крымінальную справу за атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры, паведамляецца на сайце ведамства.

Пра затрыманне кіраўніка прадпрыемства стала вядома напярэдадні. Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, мужчыну затрымалі, калі ён атрымліваў хабар у 23 100 долараў. Гэта была пятая частка сумы, якую ён запрасіў у прыватнага прадпрымальніка за свае паслугі. За гэтыя грошы гендырэктар абяцаў перадаць камерсанту права на набыццё нерухомасці завода.

Сёння Следчы камітэт удакладніў, што перадача грошай адбывалася пры дапамозе начальніка службы бяспекі прадпрыемства. На яго пачалі крымінальную справу за дапамогу ў атрыманні хабару у асабліва буйным памеры.

Мужчыны затрыманыя, вырашаецца пытанне пра меру стрымання.

Расследаванне працягваецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі