Аксану Зарэцкую з Каардынацыйнай рады аштрафавалі на 2900 рублёў

Аксану Зарэцкую з Каардынацыйнай рады аштрафавалі на 2900 рублёў

Аксану Зарэцкую з асноўнага складу Каардынацыйнай рады аштрафавалі на 2900 рублёў. Сілавікі сцвярджалі, што трэнерка па этыкеце нібыта лаялася, білася, рвала на міліцыянце вопратку і ўпіралася нагамі пасля затрымання на паказе спектакля. Камеры ў РУУС чамусьці не працавалі, таму запісу яе "правапарушэння" няма.

Зарэцкую затрымалі 16 чэрвеня разам з сябрамі ў Мінску на анлайн-прэм’еры спектакля "Белы трусік, Чырвоны трусік". Пяць гледачоў адбылі 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі