Актывіст фонду Талая пахваліўся, што фінансава дапамагае расійскай арміі

Яўген Назарэвіч

Яўген Назарэвіч / фота з яго акаўнту ў Інстаграме

Адзін з галоўных актывістаў фонду Аляксея Талая пахваліўся, як дапамагае расійскім вайскоўцам ва Украіне, заўважыла "Наша Ніва".

Фонд Талая любіць падкрэсліваць, што збірае дапамогу для мірнага насельніцтва, якое пакутуе праз вайну. Аднак актывіст фонду Яўген Назарэвіч прагаварыўся, што гэта не так.

Назарэвіч — спартовец-гіравік. Ён перыядычна ездзіць на ўкраінскія тэрыторыі, акупаваныя Расіяй, а таксама ўдзельнічае ў прапагандысцкіх мерапрыемствах у беларускіх школах і каледжах.

Паводле словаў Назарэвіча, ён возіць "гуманітарную дапамогу" з Беларусі ў акупаваную частку Украіны, а таксама ў расійскія гарады, размешчаныя каля зоны баявых дзеянняў. Звычайна паведамляецца, што на ахвяраваныя беларусамі грошы набылі сокі для дзяцей ці лядоўню ў бальніцу.

А 25 верасня Назарэвіч пахваліўся дыпломам ад камандзіра вайсковай часці 04185, палкоўніка Гарадзецкага. У дакуменце яму дзякуюць за матэрыяльную дапамогу, аказаную 34-й мотастралковай брыгадзе:

"Камандаванне і асабовы склад 34-й асобнай мотастралковай брыгады (горнай) выказвае вам удзячнасць і шчырую падзяку за аказаную маральную падтрымку і матэрыяльную дапамогу, прызначаную для выканання пастаўленых задач у зоне спецыяльнай ваеннай аперацыі! Ваш уклад у нашу агульную перамогу вельмі важны! Наша сіла ў адзінстве!"

Актывіст фонду Талая пахваліўся, што фінансава дапамагае расійскай арміі
Падзяка Назарэвічу ад расійскага войска / фота з яго акаўнту ў Інстаграме

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі