Актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" затрымлівалі ў сувязі з рэферэндумам

Актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" затрымлівалі ў сувязі з рэферэндумам

14 лютага каля 11-й гадзіны раніцы ў Мінску затрымалі актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" Леаніда Кулакова і Маю Навумаву, паведамляюць праваабаронцы.

Іх адвезлі ў Першамайскі РУУС, дзе правялі гутарку. Потым з 12-й да 17:30 іх трымалі ў камеры, пасля чаго адпусцілі. 

Падчас гутаркі міліцыянт паведаміў актывістам, што іх затрыманне звязанае з будучым рэферэндумам.

"Прафілактычнае" затрыманне апазіцыйных актывістаў перад значнымі падзеямі ў Беларусі практыкуецца ўжо не першы год. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі