“Аль-Каіда” у мінулым годзе збіралася падарваць Эйфелеву вежу
А таксама іншыя вядомыя пабудовы ў Францыі - вынікае з дакументаў, што прасачыліся з афіцыйных крыніц.
Гэтая інфармацыя адпавядае заявам, якія на мінулым тыдні зрабіў французскі ўрад, прадстаўляючы новы антытэрарыстычны законапраект. Згодна з дакументам, грамадзянін Алжыра, які знаходзіўся пад наглядам французскіх спецслужбаў, увайшоў у кантакт з ісламісцкімі баевікамі ў Алжыры. У якасці патэнцыйных мішэняў у размовах згадваліся Луўр, атамныя станцыі і парыжскія начныя клубы, паведамляе ВВС.
Падазраванага арыштавалі ў чэрвені мінулага года. Адвакат заявіў, што людзі, з якімі кантактаваў яго падабаронны, нашмат больш небяспечныя, чым схоплены мужчына.