Алег і Жанна Хаменкі святкуюць срэбранае вяселле

24 верасня лідар гурта “Палац” Алег Хаменка і яго жонка Жанна святкуюць срэбранае вяселле — 25 гадоў сумеснага жыцця.


"Мы абодва вучыліся ў Інстытуце культуры. Яна на менеджменце, я — на музычным факультэце. У кіно хадзілі, па парках гулялі, — распавядае Хаменка сваю гісторыю знаёмства з Жаннай. — Прыехаў з кветкамі ў той пакой у інтэрнаце, дзе яна жыла і прапанаваў распісацца. Акурат тады быў такі перыяд, калі трэба было альбо разыходзіцца альбо сыходзіцца назаўсёды".


Кветкі з лецішча лідар "Палаца" прывозіць жонцы раз на два тыдні. А вось набывае рэдка — так склалася, і ёй гэта не вельмі падабаецца.


"Жонка лічыць, што я ёй не дару, а перадорваю кветкі, — смяецца Алег Хаменка ў адказ на пытанне Еўрарадыё наконт таго, як часта ён песціць любую жонку кветкамі. — Маўляў, што гэта мне падарылі, а я ёй перадорваю. Так часта бывае..."


Шлюбная пара Хаменак мае дарослага сына Яўгена. Еўрарадыё далучаецца да віншаванняў з нагоды сямейнага свята Алега Хаменкі і зычыць дабрабыту, кахання, радасці і свабоды. Горка!

Фота з Фэйсбуку музыкі
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі