Алексіевіч — пра Беларусь будучыні: прэзідэнт Бабарыка і прэм'ер Руды

Алексіевіч — пра Беларусь будучыні: прэзідэнт Бабарыка і прэм'ер Руды

Нобелеўская лаўрэатка па літаратуры, беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч у гутарцы з nn.by выказала сваё меркаванне пра сёлетнюю прэзідэнцкую выбарчую кампанію ў нашай краіне. Як вядома, выбары прызначаны на 9 жніўня. Цяпер ідзе збор подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты.

Алексіевіч прызнаецца, што пакуль не сочыць уважліва за прэзідэнцкай кампаніяй.

"Але магу сказаць, што Віктар Бабарыка мне вельмі падабаецца, — кажа Алексіевіч. — Гэта цікава. Мне здаецца, што ў Бабарыкі ёсць шанец, калі толькі Лукашэнка нешта не прыдумае".

Святлана Алексіевіч знаёмая з Віктарам Бабарыкам і яны "рабілі разам кніжку". Ёй здаецца, што ён яшчэ "у роздумах" і "да канца не прадумаў свой план", бо вылучэнне "для яго самога... было нечаканасцю". У любым разе яго сыход у палітыку з'яўляецца мужным учынкам, мяркуе нобелеўская лаўрэатка.

"Гэта вельмі моцная асоба, — працягвае пісьменніца. — Я ўяўляю сабе такую ўладу [Беларусі] будучыні: прэзідэнт — Віктар Бабарыка, прэм’ер — Кірыл Руды. Мы б тады жылі ў зусім іншай краіне".

Бабарыку 56 гадоў, ён — былы кіраўнік "Белгазпрамбанка". Кірылу Рудаму 42 гады. Ён некалькі гадоў быў памочнікам кіраўніка дзяржавы па эканамічных пытаннях, вядомы як прыхільнік ліберальных рэформаў у эканоміцы. Працаваў беларускім амбасадарам у КНР. Сёлета Руды сышоў з дзяржслужбы ў камерцыйны праект.

Алексіевіч — пра Беларусь будучыні: прэзідэнт Бабарыка і прэм'ер Руды
Віктар Бабарыка / Еўрарадыё
Алексіевіч — пра Беларусь будучыні: прэзідэнт Бабарыка і прэм'ер Руды
Кірыл Руды / БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі