Алена Анісім перанесла цяжкую аперацыю
Цяжкую аперацыю перанесла старшыня "Таварыства беларускай мовы", дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім. Як піша "Беларускі партызан", яна выпісалася з лякарні толькі на пачатку студзеня. У шпіталі яна правяла большую частку снежня.
Па словах Анісім, аперацыя была планавая. "Пра неабходнасць яе правядзення я даведалася летам, калі праходзіла паглыбленае абследаванне ў лечкамісіі. Але я вырашыла адкласці хірургічнае ўмяшанне, паколькі ў мяне адначасова паўсталі яшчэ і праблемы з вокам, і іх прыйшлося вырашаць у першую чаргу. Аперацыю на воку мне рабілі ў Бараўлянах, і калі ўсё нармалізавалася, я адважылася пайсці на другую аперацыю", — распавядае дэпутатка.
4 снежня кіраўніца ТБМ легла ў лякарню ў Ждановічах, а 5-га ёй ужо зрабілі аперацыю. "На шчасце, дыягназ не самы страшны. Але я неяк усё вельмі цяжка перанесла, і перыяд аднаўлення быў няпросты, з ускладненнямі", — тлумачыць Анісім.
Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 9.01: