Алесь Дзянісаў у "Ідэі Х": "Каб балела за гэтую зямлю — з такой націдэяй я жыву"
7 лістапада госць праграмы "Ідэя Х" — Алесь Дзянісаў, лідар гродзенскага гурта DZIECIUKI. Мы адмыслова паставілі гэты эфір на гэты дзень: большага антыкамуніста, чым Дзянісаў, у Беларусі знайсці наўрад ці атрымаецца.
Там і пра закапаны ў лесе кулямёт, і пра "Пагоню", і пра "моўнае пытанне", і нават пра выбары ў парламент.
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць палітычны аглядальнік Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Партнёр праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by
Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.