Алімпіяда: Мужчынскі мас-старт у біятлоне зноў адклалі
Перанос адбываецца ўжо другі раз. Прычынай зноў стаў туман, які захаваўся з мінулых сутак.
З гэтай прычыны мужчынскі мас-старт на Алімпіядзе ў Сочы перанесены на няпэўны час. Міжнародны Алімпійска камітэт прыме канчатковае рашэнне аб пачатку гонкі а 11-й паводле беларускага часу, піша "Прессбол".
Нагадаем, што першапачаткова гонка мусіла пачацца ўвечары ў нядзелю, аднак перашкодзіў моцны туман.
Фота — pressball.by