Аліна Арлова ізноў сабрала поўную залу ў Мінску

Звычайнай для канцэртаў у Беларусі чаргі ля ўваходу ў клуб праз дзесяць хвілін пасля планаванага пачатку выступу ля  Re:Publik не было - усе аматары Арловай прыйшлі загадзя і церпяліва чакалі ў зале. Арлова выйшла да мінчан у 19.30 і без лішніх цырымоній пачала канцэрт з англамоўнай Auguries of Innocence на вершы Уільяма Блэйка. Падчас мінулага мінскага канцэрта гэтую песню яна прэзентавала вялікай зале ўпершыню.

Далей былі яшчэ новыя англамоўныя і старыя песні па-літоўску. Прычым часам "літоўскі смутак" быў больш падобны на чадовы панк. Але пасля кожнай песні Арлова сціпла ўсміхалася і ціха дзякавала беларусам.

Беларусы тым часам апладзіравалі, абмяркоўвалі новую прычоску Аліны і прасілі праспявваць шаўчукоўскую "Летели облака". Арлова не праспявала. "Гэта было вельмі даўно, я зараз зусім іншая", - прабачалася яна.

Затое двойчы выйшла на біс і двойчы сыходзіла са сцэны з ахапкамі кветак. Прыедзе яшчэ.

Частку песень Аліна Арлова выконвала разам з музыкамі.

Каля паловы выконвала адна.

Клуб быў запоўнены цалкам, нягледзячы нават не немаленькі кошт квіткоў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі