"Алмаз" затрымаў дваіх мінчукоў, знайшлі псіхатропы і пісталет (фота)

У Мінску затрымалі жыхароў мікрараёна Серабранка — 47-гадовага мужчыну і 35-гадовую яго сужыцельку. Аперацыю праводзілі супрацоўнікі наркакантроля Ленінскага раёна сталіцы сумесна з байцамі спецпадраздзялення МУС "Алмаз". У затрыманых знайшлі 14 грамаў псіхатропа, была распачатая крымінальная справа.

Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, у кватэры, дзе жылі згаданыя мінчукі, знайшлі пісталет "ТТ" з 4 патронамі. Праводзіцца праверка.

Адзначаецца, што мужчына раней трапляў за краты за крадзяжы і рабункі, а жанчына — за захоўванне наркатычных рэчываў.

Фота: guvd.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі