Аляксандр Глеб адпомсціў “Нёману” (відэа)
Завяршыўся 15-ты тур чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі.
Галоўнай інтрыгай дня была сустрэча барысаўскага БАТЭ з гродзенскім “Нёманам”. Мінулая сустрэча гэтых каманд скончылася прыкрай паразай леташняга чэмпіёна: 18 красавіка ў матчы 4-га тура “Нёман” у сябе дома выйграў у БАТЭ — 2:1. На тым самым матчы барысаўскі хаўбэк Аляксандр Глеб ударыў гульца каманды-гаспадара Аляксандра Анюкевіча, за што яго дыскваліфікавалі на 5 матчаў.
Сёння, 30 чэрвеня Глеб атрымаў магчымасць узяць рэванш: на 13-й хвіліне гульні ён адкрыў лік голам з пенальці. Гэты мяч, як адзначалі назіральнікі, шмат у чым перадвызначыў ход гульні. Другі год барысаўчане забілі ўжо пад канец гульні — на 79-й хвіліне адзначыўся гулец БАТЭ Віталь Радзівонаў. Такім чынам, вынік матчу БАТЭ — “Нёман” — 2:0.
Вынікі іншых матчаў 15-га тура, якія прайшлі сёння: “Гомель” упэўнена перамог брэсцкае “Дынама” — 2:0, “Мінск” быў мацнейшы за “Белшыну” — 2:1, а “Дняпро” ў напружанай барацьбе ўсё ж распакаваў “Славію” — 1:0.
Нагадаем вынікі матчаў, якія адбыліся ў суботу, 29 чэрвеня: “Шахцёр” — “Тарпеда-БелАЗ” — 2:1, “Нафтан” — “Дынама” (Мінск) — 0:0.