Аляксандр Глеб не пацвердзіў перамовы наконт пераходу ў БАТЭ
Але кажа, што ўжо бліжэйшым часам высветліцца, за які клуб ён будзе гуляць.
Беларускі футбаліст Аляксандр Глеб пракаментаваў інфармацыю наконт свайго магчымага пераходу ў клуб БАТЭ.
ФК БАТЭ правёў папярэднія перамовы з Аляксандрам Глебам
"Са мной асабіста ніхто перамоваў не вёў", — заявіў паўабаронца нацыянальнай зборнай у каментары сайту by.tribuna.com.
Футбаліст па-ранейшаму не гуляе ні за адзін клуб, але абяцае, што бліжэйшымі днямі сітуацыя высветліцца, таму ён не хоча заўчасна яе каментаваць.
Аляксандру Глебу 34 гады. Апошнім яго клубам быў турэцкі "Генчлербірлігі".
Фота: by.tribuna.com