Аляксандр Глеб стаў у Турцыі... Імператарам

У ім ён прызнаўся, што ўпершыню ў жыцці сутыкнуўся з затрымкай выплаты заробку менавіта ў Турцыі. Толькі нядаўна беларусу аддалі заробак за сакавік-красавік.



Паводле слоў Глеба, у Турцыі ён атрымаў ад фанатаў мянушку "Імператар". Мянушка яму падабаецца. А вось легендай беларускага футбола ён сябе не лічыць, называе легендай беларускага спорту біятланістку Дар'ю Домрачаву.



Што да магчымай змены клуба, дык Аляксандр Глеб прызнаўся, што мае прапановы, але не захацеў распавядаць — баіцца сурочыць. "Як Бог дасць. Мне проста хочацца і далей атрымліваць задавальненне ад футбола", — сказаў футбаліст.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі