Аляксандр Лукашэнка адкрыў палац спорту "Уручча"

Аляксандр Лукашэнка адкрыў палац спорту "Уручча"

Дзяржава ўкладвае ў спорт шмат сродкаў, але пакуль што не бачыць належнай аддачы ад гэтага. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 18 лютага на ​​цырымоніі адкрыцця палаца спорту "Уручча" і Міжнароднага дзіцячага турніру па гандболе.

Хаця новы палац спорту "Уручча" шматпрофільны, але асноўная ўвага тут будзе надавацца гандболу і яго папулярызацыі. "Але хопіць казаць пра папулярызацыю. Трэба выйграваць. Мы шмат укладаем у спорт, але аддачы належнай пакуль не атрымалі", — перадае БЕЛТА словы Лукашэнкі.

Кіраўнік Беларусі паведаміў, што дзяржава гатовая падтрымліваць спартоўцаў, у тым ліку і гандбалістаў. Але яна падставіць плячо толькі там, дзе гэта неабходна. А ў адказ спартоўцы павінны радаваць вынікамі. На думку Лукашэнкі, для гэтага ёсць усе ўмовы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі