Аляксандр Лукашэнка даў грамадзянства Беларусі яшчэ 380 украінцам
31 снежня Аляксандр Лукашэнка сваім указам даў беларускае грамадзянства 380 грамадзянам Украіны. Як паведамляе БЕЛТА, сярод іх 37 сем'яў з дзецьмі, у тым ліку шматдзетных.
Пра выдачу беларукага грамадзянства людзям, якія прыехалі з Украіны, ішла гаворка на жнівеньскай прэс-канферэнцыі Лукашэнкі. З таго часу былі прынятыя ў грамадзянства 1076 украінцаў. Пераважна, гэта былыя жыхары Данецкай і Луганскай абласцей.
Акрамя таго, як адзначае МУС, 1234 грамадзяніны Украіны набылі беларускае грамадзянства ў спрошчаным парадку.
Агулам са жніўня беларускае грамадзянства атрымалі больш за 2300 чалавек, якія прыбылі з Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.