Аляксандр Лукашэнка лічыць непрымальным кошт газу на ўзроўні 200—240 долараў
У інтэрв'ю кіраўнікам вядучых беларускіх СМІ Аляксандр Лукашэнка назваў непрымальным кошту расійскага газу на ўзроўні 200—240 долараў за тысячу кубаметраў. Ён адзначыў, што 22-га снежня на сустрэчы ў Маскве з прэзідэнтам Расіі будзе абмяркоўваць гэтае пытанне. У якасці прыкладу кіраўнік Беларусі прывёў Нямеччыну, для якой кошт прыроднага газу — 240 долараў ды яшчэ тры тысячы кіламетраў пампаваць. На думку А.Лукашэнкі, у такіх умовах аналагічны кошт для Беларусі выглядае непрымальна. Пагатоў, што ў тры разы знізіліся кошты на нафту і, натуральна, павінен зменшыцца кошт на газ.
БелаПАН
БелаПАН