Аляксандр Лукашэнка паляціць у Маскву

У чацвер, 7 траўня, Аляксандр Лукашэнка паляціць з двухдзённым візітам у Маскву. Ён паўдзельнічае ў святочных мерапрыемствах напярэдадні Дня Перамогі, у тым ліку арганізаваных беларускім бокам. Таксама Лукашэнка возьме ўдзел у нефармальным саміце СНД.

У Мінск кіраўнік дзяржавы вернецца 8 траўня. Як вядома, ён не будзе прысутнічаць на парадзе Перамогі ў Маскве, паколькі 9 траўня прымае такі ж парад у Мінску. У нядаўнім інтэрв'ю кітайскім СМІ Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз патлумачыў, чаму ён мусіць быць на Дзень Перамогі ў беларускай сталіцы (гл. відэа).

Нагадаем, што беларускія вайскоўцы паўдзельнічаюць у маскоўскім парадзе, а расійскія разам з расійскай тэхнікай — у мінскім.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі