Аляксандр Лукашэнка перанёс афіцыйны візіт у Расію
Аляксандр Лукашэнка перанёс афіцыйны візіт у Расійскую Федэрацыю, які мусіў адбыцца 26 лістапада. Прычынай яго прэс-служба назвала загружанасць працоўных графікаў кіраўнікоў Беларусі і Расіі.
Канкрэтныя тэрміны візіту будуць узгодненыя бліжэйшым часам па дыпламатычных каналах, перадае БЕЛТА.
Гэта мусіў быць першы афіцыйны візіт Лукашэнкі пасля прэзідэнцкіх выбараў 11 кастрычніка 2015 года. Падчас візіту сярод іншага кіраўнікі дзвюх дзяржаваў мусілі абмеркаваць стварэнне расійскай вайсковай авіябазы ў Беларусі.
Фота: ria.ru