Аляксандр Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Туркменістан

Аляксандр Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Туркменістан

Пачаўся афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Туркменістан. 10 снежня самалёт з кіраўніком Беларусі на борце здзейсніў пасадку ў міжнародным аэрапорце Ашхабада, перадае БЕЛТА. Перад гэтым ён наведваў з афіцыйным візітам В'етнам.

Паведамляецца, што Лукашэнка правядзе перамовы з прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым. Кіраўнікі дзяржаваў падпішуць шэраг міжнародных дакументаў. Чакаецца, што беларускі кіраўнік наведае сумесную беларуска-туркменскую выставу-кірмаш, Алімпійскі гарадок.

Акрамя таго, Лукашэнка прыме ўдзел у міжнароднай канферэнцыі "Палітыка нейтралітэту: міжнароднае супрацоўніцтва ў імя міру, бяспекі і развіцця".

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі