Аляксандр Лукашэнка расказаў, хто яго падтрымлівае

Аляксандр Лукашэнка расказаў, хто яго падтрымлівае

Самая ўстойлівая апора ўлады Аляксандра Лукашэнкі — гэта ветэраны. Пра гэта ён заявіў 25 жніўня, прымаючы з дакладам першага намесніка прэм'ер-міністра Мікалая Снапкова і міністра фінансаў Юрыя Селіверстава.

Падчас дакладу абмяркоўвалася выкананне дзяржаўнага бюджэту. Лукашэнка нагадаў, што заробак бюджэтнікаў павінен складаць 80% ад сярэдняга заробку па краіне. 

А потым ён пераключыўся на пенсіі, якія таксама залежаць ад бюджэту. Па словах Лукашэнкі, пенсіі павінныя трымацца на ўзроўні 40% ад сярэдняга заробку. 

"Ветэраны апынуліся нашымі самымі ўстойлівымі і надзейнымі людзьмі, фактычна апорай нашай дзяржаўнасці ў гэты няпросты перыяд. Ні ў якім выпадку іх нельга пакрыўдзіць. Калі мы іх пакрыўдзім — значыць, мы проста не ўлада і не дзяржава", — цытуе БЕЛТА яго словы.

Паводле звестак Белстата за 2019 год, у Беларусі жыве каля 9 466 тысяч чалавек. Пасля заканчэння вайны прайшло ўжо 75 гадоў — значыць, ветэранам могуць быць людзі старэйшыя за 85 гадоў. Іх налічвалася ў краіне 153,5 тысячы чалавек. Гэта 1,6% ад агульнай колькасці насельніцтва.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі