Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў прагноз развіцця Беларусі на 2014 год

Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Лукашэнкі, адпаведныя ўказы ён падпісаў 31 снежня.



У прыватнасці, запланаваны рост валавага ўнутранага прадукта на 3,3%, прадукцыйнасці працы (па валавым унутраным прадукце) — на 6,9%, экспарту тавараў і паслуг — на 8,6%.



Сальда вонкавага гандлю таварамі і паслугамі чакаецца дадатным на ўзроўні 0,1% да валавага ўнутранага прадукта.



Інвестыцыйная палітыка ў 2014 годзе будзе накіраваная на паляпшэнне інвестыцыйнага клімату. Пры гэтым прыцягненне прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове прагназуецца ў аб'ёме $4,5 млрд.



Прадугледжаны ўвод у эксплуатацыю 2,5 млн кв.м жылля з дзяржаўнай падтрымкай.



Дасягненне гэтых параметраў дазволіць забяспечыць якасны ўзровень жыцця насельніцтва. Мяркуецца, што рэальныя грашовыя прыбыткі насельніцтва ў 2014 годзе павінны скласці 103% да ўзроўню цяперашняга года.



Прагназуецца, што ў 2014 годзе сярэднегадавая стаўка рэфінансавання складзе 14-16% гадавых, патрабаванні банкаў да эканомікі ўзрастуць на 16-19%, міжнародныя рэзервовыя актывы (у вызначэнні МВФ) павялічацца на $0,2-0,5 млрд.



Фота — freeregion.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі