Аляксандр Лукашэнка адрэагаваў на смерць дзяўчыны ў "Экамедсэрвісе" (відэа)

Як інфармуе БЕЛТА, Аляксандр Лукашэнка загадаў звольніць усіх вінаватых медработнікаў і адміністрацыйны персанал цэнтра.


Таксама кіраўнік дзяржавы даручыў Міністэрству аховы здароўя ўзяць пад кантроль і кіраванне медыцынскі цэнтр "Экамедсэрвіс". Будучыня гэтай камерцыйнай арганізацыі вызначыцца неўзабаве.


Камітэту дзяржкантролю даручана праверыць фінансава-гаспадарчую дзейнасць цэнтра, а Следчаму камітэту — забяспечыць самыя жорсткія меры пакарання вінаватых.


Нагадаем, што 23-гадовая гродзенка Юлія Кубарава памерла пасля аперацыі па карэкцыі формы носа. Прычынай смерці неафіцыйна называюць няспраўны апарат, які забяспечваў вентыляцыю лёгкіх. Афіцыйная прычына смерці не называецца. Праваахоўнікі вядуць праверку здарэння.

Хірург, які аперыраваў Юлю: Я правёў тысячу аперацый. Скаргаў не было

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі