Аляксандра Герасіменя лічыць гульню ў пакемонаў чалавечай катастрофай

Аляксандра Герасіменя лічыць гульню ў пакемонаў чалавечай катастрофай

Бронзавая прызёрка Алімпіяды плыўчыха Аляксандра Герасіменя на прэс-канферэнцыі 17 жніўня выказалася пра модную электронную гульню ў пакемоны.

Герасіменя гаварыла пра маладую змену сярод беларускіх плыўчых. Па яе словах, "зорачак" не можа не быць. Калі пра іх не чуваць, то іх або не заўважылі, або яны пакуль не займаюцца плаваннем.

"Але ёсць праблема ў тым плане, што цяпер моладзь больш увагі надае электронным гаджэтам, чым фізічнай нагрузцы. Сацсеткі, анлайнавыя гульні... А гэтыя пакемоны, што цяпер з'явіліся і якіх ловяць па ўсім свеце, — гэта, вядома, чалавечая катастрофа... Асабіста ў маім разуменні", — перадае "Прессбол" словы спартоўкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі