Аляксандра Герасіменя выйшла ў фінал ЧС на дыстанцыі 50 метраў на спіне

Аляксандра Герасіменя. Фота: by.tribuna.com
Аляксандра Герасіменя. Фота: by.tribuna.com

Аляксандра Герасіменя працягвае выступаць на чэмпіянаце свету па водных відах спорту ў Будапешце. Беларуска выйшла ў фінал на дыстанцыі 50 метраў на спіне.

У вырашальны заплыў Герасіменя кваліфікавалася з сёмым часам. Яе вынік — 27,54 секунды. Фінал пройдзе ўвечары 28 ліпеня.

Адзначым, што апошнюю медаль чэмпіянатаў свету на дыстанцыі 50 метраў на спіне Аляксандра Герасіменя заваявала аж 10 гадоў таму — у 2007 годзе, на ЧС у Мельбурне.

Беларускі плывец Ілля Шымановіч у фінале на 50-метроўцы брасам паказаў восьмы вынік. Чэмпіёнам свету стаў брытанец Адам Піці — уладальнік сусветнага рэкорду ў гэтай дысцыпліне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі