Аляксандру Васілевічу працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да 27 жніўня

Аляксандру Васілевічу працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да 27 жніўня

Сузаснавальніку выданняў KYKY.org і TheVillage Belarus, уладальніку рэкламнага агенцтва Vondel/Hepta Аляксандру Васілевічу працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да 27 жніўня. Пра гэта ў Facebook напісала яго жонка Надзея Зелянкова. Праверку ў кампаніі Васілевіча працягнулі да 18 кастрычніка.

Надзея Зелянковіча перадала ад Аляксандра Васілевіча "душнае, спякотнае і гарачае прывітанне". "Тут мала што ведаеш і разумееш, але ведаю дакладна, што сяброў у мяне і добрых людзей вакол значна больш, чым я думаў і мог чакаць, — піша ён. — Усім вялікі дзякуй. Я вас вельмі люблю і цаню. Гэта прыносіць цяпло ў маё сэрца, хоць у СІЗА і так горача)))".

Палітвязень знаходзіцца за кратамі з ліпеня 2020 года. У зняволенні ён перахварэў на COVID-19.

На відэа — Аляксандр Васілевіч у эфіры Еўрарадыё у жніўні 2018-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі