Аляксей Калюжны вярнуўся ў омскі "Авангард"

Форвард зборнай Беларусі па хакеі Аляксей Калюжны перайшоў з маскоўскага "Дынама" ў омскі "Авангард". Як паведамляе сайт клуба, хакеіст, якому 13 чэрвеня споўніцца 33 гады, падпісаў з омскай камандай двухгадовы кантракт. Ён перайшоў да "каршакоў" пасля таго, як скончылася яго дамова з маскоўскім "Дынама".

У мінулым сезоне форвард правёў 56 матчаў у рэгулярным чэмпіянаце КХЛ, у якіх набраў 28 (11+17) ачкоў. У плэй-оф Кубка Гагарына ён адзначыўся толькі адной закінутай шайбай.

Раней Калюжны ўжо выступаў за "Авангард" з 2005 па 2008 год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі