Амаль 10% уцекачоў ад вайны ва Украіне не збіраюцца вяртацца на радзіму

Амаль 10% уцекачоў ад вайны ва Украіне не збіраюцца вяртацца на радзіму

Амаль 10% уцекачоў ад вайны ва Украіне не збіраюцца вяртацца на радзіму, піша "Бі-Бі-Сі". На думку экспертаў, могуць не вярнуцца шматдзетныя сем'і і людзі з асаблівымі патрэбамі — у развітых краінах яны атрымаюць больш дапамогі. Таксама не вернуцца і тыя ўкраінцы, якія знойдуць працу ў ЕС і іншых краінах. Яшчэ амаль 10% уцекачоў з Украіны пакуль вагаюцца. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага ў красавіку 2022-га сацыялагічным Цэнтрам Разумкова.

Мяркуецца, што чым даўжэй працягнецца вайна, тым больш будзе тых, хто не захоча вяртацца — людзі вывучаць мову, паспеюць адаптавацца да новых умоў жыцця. Таксама частцы ўкраінцаў проста не будзе куды вяртацца — іх гарады ляжаць у руінах.

Нядаўна ААН паведаміла, што ўцекачоў з Украіны ўжо больш за 7 мільёнаў. Большая частка з іх з'ехала ў Польшчу — амаль 4 млн чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі