Амаль касмічныя #ІхНоравы: скафандр ад Prada і штраф за смецце на арбіце

Кароткі агляд сусветных навін

Кароткі агляд сусветных навін / @rubanau_collage

Сёння ў нашым аглядзе міжнародных навін ажно дзве — пра космас, але на зямныя справы мы таксама не забыліся.


Футбол на шасцярых

Краінамі — гаспадынямі чэмпіянату свету па футболе 2030 года ўпершыню выступяць дзяржавы, размешчаныя на трох розных кантынентах, а менавіта ў Паўднёвай Амерыцы, Афрыцы і Еўропе. Паводле рашэння Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА, FIFA), апублікаванага 4 кастрычніка, гульні першынства будуць праходзіць ва Уругваі, Парагваі, Аргенціне, Марока, Іспаніі і Партугаліі.

У 2030 годзе чэмпіён свету па футболе на першынстве ФІФА вызначыцца соты раз у гісторыі. Мяркуецца, што чэмпіянат адкрыецца ва Уругваі, краіне — гаспадыні першага ЧС у 1930 годзе. Як растлумачыў прэзідэнт ФІФА Джані Інфантына, гульня пройдзе "там, дзе ўсё пачалося": на знакамітым стадыёне Estádio Centenário ў сталіцы краіны Мантэвідэа.

Амаль касмічныя #ІхНоравы: скафандр ад Prada і штраф за смецце на арбіце
Джані Інфантына / AFP

Далей адбудуцца матчы ў Аргенціне і Парагваі, затым — гульні ў Марока, Іспаніі і Партугаліі. "У падзеленым свеце ФІФА і футбол аб'ядноўваюцца", — заявіў Інфантына.

Першапачаткова правесці ЧС-2030 хацелі сумесна тры паўднёваамерыканскія краіны: Уругвай, Парагвай і Аргенціна. Аднак ФІФА адхіліла гэтую заяўку.

План па правядзенні сусветнага першынства на трох кантынентах яшчэ павінен быць ухвалены на кангрэсе ФІФА ў ліпені 2024 года, аднак эксперты называюць гэты крок фармальнасцю.


У ЗША ўпершыню аштрафавалі за смецце ў космасе

У ЗША адбыўся першы прэцэдэнт у гісторыі: выпісалі шматтысячны штраф за касмічнае смецце спадарожнікавай кампаніі Dish Network, якая не прыбрала за сабой на арбіце.

Федэральная камісія па сувязі (FCC) абавязала кампанію заплаціць 150 тысяч долараў за састарэлы спадарожнік, які правайдар пакінуў у небяспечнай блізкасці ад аналагічнага абсталявання, што знаходзіцца ў эксплуатацыі, піша ScienceAlert.

Скандал узнік праз спадарожнік EchoStar-7, які Dish Network вывела на арбіту ў 2002 годзе. Гаворка ідзе пра плошчу ў космасе прыкладна за 36 тыс. км ад зямнога экватара. Асаблівасць арбіты ў тым, што спадарожнікі, размешчаныя ў яе зоне, круцяцца на аднолькавай з планетай Зямля хуткасці. У выніку збоку здаецца, быццам яны вісяць у космасе нерухома.

Амаль касмічныя #ІхНоравы: скафандр ад Prada і штраф за смецце на арбіце
Эскіз скафандра ад Prada / spacenews.com

Пакуль невядома, як менавіта будзе выглядаць скафандр, бо кампаніі паказалі толькі эскізы. Аднак галоўны акцэнт плануюць зрабіць на функцыянальнасці.

 

LinkedIn укарэніць штучны інтэлект у сваю працу

Сацыяльная сетка LinkedIn укарэніць штучны інтэлект у алгарытмы пошуку сацсеткі, што дазволіць хутчэй знаходзіць кандыдатаў на працу, а спецыялістам па маркетынгу — ствараць эфектыўнейшыя рэкламныя кампаніі.

Сацыяльная сетка выкарыстоўвае для мадэрнізацыі сваіх сервісаў тэхналогію OpenAI. Дзякуючы новым магчымасцям камп’ютар, напрыклад, зможа спытаць рэкруцёра, ці зацікаўлены ён у кваліфікаваных кандыдатах з іншага горада, дзе ў кампаніі таксама ёсць офісы, ці людзі, чые пасады не супадаюць, але маюць падобныя навыкі.

LinkedIn дадае такія прылады для маркетолагаў, якія шукаюць патэнцыйных кліентаў, а таксама прадстаўляе інструмент, які будзе выкарыстоўваць штучны інтэлект для чытання вэб-сайта кампаніі і стварэння маркетынгавай кампаніі для прадуктаў і паслуг для бізнесу, якія затым будуць запускацца на сайце LinkedIn.

Сацыяльныя сеткі актыўна ўкараняюць штучны інтэлект для паляпшэння працы шматлікіх сэрвісаў. Так, раней у YouTube заявілі, што кампанія тэстуе аўтаматычны дубляж відэа на розных мовах. Цяпер кампанія працуе над функцыяй сумесна з камандай Aloud — сэрвісу дубляжу на базе штучнага інтэлекту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі