АМАП перакрыў тратуар каля Галоўпаштамта ў Мінску
У цэнтры Мінска працягваецца назапашванне сілавікоў. Каля Адміністрацыі прэзідэнта на вуліцы Карла Маркса журналісты Еўрарадыё заўважылі вайсковую спецтэхніку і сілавікоў у аўтобусах.
Тратуар каля Галоўпаштамта на праспекце Незалежнасці перакрыў ланцуг амапаўцаў.