Амарын: Беларусь разлічвае атрымаць да канца года крэдыт

Амарын: Беларусь разлічвае атрымаць да канца года крэдыт

Беларусь разлічвае атрымаць да канца года крэдыт ад Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця. Пра гэта паведаміў міністр фінансаў Уладзімір Амарын:

"На паседжанні Савета фонду, якое прайшло 8 снежня ў Ерэване, у цэлым было прынятае станоўчае рашэнне. З адзінай умовай — працяг абмеркавання асобных пазіцый, якія патрабуюць дадатковага разгляду".

Паводле слоў Амарына, пры "аптымістычным варыянце" крэдыт Беларусь атрымае яшчэ ў 2015 годзе. Ён мяркуе, што верагоднасць атрымання крэдыта ад Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця вышэйшая, чым ад Міжнароднага валютнага фонду.

Міністр фінансаў адзначыў, што для сбалансаванасці бюджэту ў 2016 годзе нашай краіне неабходныя 1,5 млрд долараў.

Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі