Амбасадары ЕС ухвалілі новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
"Беларуськалій" застанецца пад санкцыямі / Еўрарадыё
26 ліпеня амбасадары ЕС ухвалілі новыя санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, піша ў сваім твітэр-акаўнце журналіст Радыё Свабода Рыкард Ёзвяк. Гэта рэакцыя Бруселя на сітуацыю ў Беларусі і дачыненне яе ўладаў да расійскай агрэсіі супраць Украіны.
Санкцыі закрануць авіяцыю і тавары падвойнага прызначэння. У "чорны спіс" трапяць і фізічныя асобы, і юрыдычныя. Як і чакалася, "ніякіх адступленняў для беларускага калію не будзе". Аднак гэтае пытанне зноў будзе абмяркоўвацца восенню, адзначае Ёзвяк.
Тыдзень таму стала вядома, што ЕС рыхтуе новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі да 9 жніўня, гадавіны прэзідэнцкіх выбараў 2020-га ў Беларусі.
Еўрасаюз не прызнаў вынікі прэзідэнцкіх выбараў 2020-га ў Беларусі. На дадзены момант уведзеныя шэсць пакетаў санкцый, апошні быў прыняты каля года таму.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.