“Вам пакет — санкцыйны!”: ці напалохае ён Лукашэнку — эфір з Халезіным

Мікалай Халезін / Еўрарадыё
Мікалай Халезін / Еўрарадыё

Новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі рыхтуе Еўрасаюз да гадавіны выбараў 2020 года. Прычына — працяг рэпрэсій і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Паводле інфармацыі з Бруселя, паралельна абмяркоўваецца яшчэ адзін пакет санкцый, падставай для якога стаў саўдзел Беларусі ў вайне Расіі супраць Украіны. У той жа час за апошні год імпарт тавараў з ЕС у Беларусь значна павялічыўся, і гэта выглядае на любімую гульню лукашэнкаўскага схематозу — дапамога Расіі ў абыходзе санкцый.

Што з сябе ўяўляюць новыя санкцыі і ці атрымаецца ў рэжыму паслабіць санкцыйны ціск на “калійку”? Чаму наноў актывізаваліся размовы пра непазбежнасць перамоў з рэжымам дзеля вызвалення палітвязяняў і ці маюць яны перспектывы? Як словы Наўседы ўплываюць на агульнае стаўленне да Беларусі на Захадзе і што дае кароткае спатканне Байдэна з Ціханоўскай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае арт-дырэктар Беларускага свабоднага тэатра, праграмны дырэктар Creative Politics Hub Мікалай Халезін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі