У новым пакеце санкцый не будзе выключэнняў для калійных угнаенняў

У ААН лічаць, што дазвол на экспарт беларускіх угнаенняў можа дапамагчы ў змаганні з голадам / pixabay
У ААН лічаць, што дазвол на экспарт беларускіх угнаенняў можа дапамагчы ў змаганні з голадам / pixabay

Еўрапейскі Саюз не будзе рабіць выключэнняў для калійных угнаенняў, прымаючы новы пакет санкцый супраць Беларусі, піша ў сваім твітэр-акаўнце журналіст Рыкард Ёзвяк.

"Фактычна гэты новы пакет санкцый у адносінах да Беларусі накіраваны на дзве сферы: кампаненты поля боя и кампаненты авіяцыі. І ў ім няма нічога пра выключэнні ў адносінах да ўгнаенняў. У некаторым сэнсе гэта перамога Эстоніі, Латвіі, Літвы і Польшчы, якія 6 месяцаў змагаліся за тое, каб не дазволіць экспарт калія", — піша Ёзвяк.

Вясной гэтага года генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш выступаў за тое, каб Еўрасаюз аслабіў санкцыі ў дачыненні да Беларусі. Дастаўка калійных угнаенняў дапамагла б спыніць голад у свеце. Артыкул вакол сітуацыі з беларускім каліем выпусціў амерыканскі часопіс Politico.

Пазіцыю генсека ААН блакавалі краіны Балтыі і Польшча, заяўляючы, што ціск на Беларусь і Расію мае вырашальнае значэнне для спынення вайны ва Украіне — і яго варта працягваць любой цаной.

Літоўскія палітыкі, як і беларуская апазіцыя, перакананыя, што адмена санкцый пойдзе на карысць толькі дзяржаўнаму “Беларуськалію”, які фактычна трымае манаполію на здабычу калію і калійнай солі, на якія багатая краіна. Калій — гэта дойная карова для беларускага ўрада, тлумачаць праціўнікі адмены санкцый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі