"Мы што, не людзі?" Ліванцы рэагуюць на абстрэл з боку Ізраіля
Ліван
Як мінімум 11 чалавек загінулі ў выніку Ізраільскага ўдару па цэнтры Бейрута, піша ВВС са спасылкай на ліванскіх чыноўнікаў. У выніку атакі быў разбураны васьміпавярховы будынак.
"Гэта быў вельмі жудасны выбух. Мой дом цяпер поле бою", — сказаў 55-гадовы Алі, які жыў у суседнім будынку.
Удар прыйшоўся па густанаселеным раёне горада. Нацыянальнае інфармацыйнае агенцтва Лівана паведаміла, што падчас суботняй атакі была ўжытая супрацьбункерная бомба. Гэты тып зброі раней выкарыстоўваўся Ізраілем для забойства высокапастаўленых дзеячаў "Хезбалы". Гэта можа сведчыць, што магчымай мэтай быў высокапастаўлены чыноўнік.
"Тут хаваецца адзін чалавек... Ці варта знішчаць тры будынкі, у якіх спяць людзі? Ці трэба забіваць усіх людзей дзеля аднаго чалавека? Ці мы не людзі? Вось пра што я пытаюся", — кажа жыхар суседняга будынка.
Ні Ізраіль, ні "Хезбала" пакуль не каментавалі трагедыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.