Амерыканскі сенатар Макейн: Беларусь заслужыла чаленства ў ЕС і НАТА

Беларусь, Малдова і Украіна заслугоўваюць шанец далучыцца да ЕС і НАТА, калі будуць адпавядаць крытэрыям гэтых арганізацый, заявіў амерыканскі сенатар Джон Макейн падчас дыскусіі на міжнароднай канферэнцыі ў Браціславе ў пытаннях глабальнай бяспекі.

Макейн адказваў на пытанне вядоўцы дыскусіі, палітычнага аналітыка Робіна Шэферда, ці не адчувае ён шкадавання, што заходнія суседзі Расіі 5-10 гадоў таму не атрымалі такога шанцу, і ці лічыць ён, што цяпер ён канчаткова згублены.

У адказе Макейн падкрэсліў, што абавязковай умовай для сяброўства ў НАТО з’яўляецца дэмакратызацыя краіны, перадае "Радыё Свабода".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі