Амерыканскія танкі з'явяцца каля мяжы з Беларуссю (фотарэпартаж)

У яго будуць уваходзіць каля 700 салдат і дваццаці танкаў M1A1 Abrams, а таксама БМП Bradley і баявыя бранямашыны Stryker. Як адзначае censor.net.ua, улічваючы ўзровень узбраенняў, гэта будзе адзін з самых грозных вайсковых кантынгентаў, якія адпраўляюцца ЗША на тэрыторыю былога СССР. Дарэчы, гэта першы выпадак пасля заканчэння "халоднай вайны", калі амерыканцам даводзіцца адпраўляць у Еўропу бранятэхніку.

На караблі амерыканскія танкі і БМП прывезлі ў Вентспілскі порт у Латвіі. Такі ж транспарт прыйшоў і ў Эстонію. Можна меркаваць, што бранятэхніка амерыканскага войска размесціцца на ўсходзе Латвіі ў раёне горада Даўгаўпілс (Дзвінск), каля мяжы з Расіяй і Беларуссю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі